Перайсці да кантэнту
Holas блог
Назад

Чаму HOLAS яшчэ не ў закрытай бэце — і чаму гэта добрая навіна

· BE EN

HOLAS closed beta update — TTS

Калі коратка: мы не выйшлі ў закрытую бэту не таму, што “не паспелі”, а таму што не хочам выпускаць сырую рэч, якая расчаруе вас у першыя ж хвіліны.

TTS — адна з галоўных прычын. Для HOLAS гэта не “дэталь”, гэта ядро ўсяго досведу.

За апошні час мы прагналі некалькі варыянтаў:

І вось сумленны стан спраў на сёння:

  1. Gemini — на нашым бягучым этапе гэта лепшы баланс кошт + якасць + хуткасць. Але ёсць нюанс: мадэль яшчэ сыраватая — часам не дагаворвае фразы да канца.
  2. OpenAI — вельмі годная якасць і хуткая генерацыя, але эканоміка пакуль не сыходзіцца: у некалькі разоў даражэй за Google у нашым сцэнары.
  3. ElevenLabs — вельмі чыстае вымаўленне, сапраўды ўражвае, але ў нашых тэстах павольней і у некалькі разоў даражэй за Google.
  4. Speechify — на дадзены момант не дае нам дастатковай хуткасці і якасці вымаўлення для таго ўзроўню, які мы хочам.
  5. Bextts / TuteishyGPT — калі казаць менавіта пра беларускую вымову, гэта адзін з самых цікавых і чыстых варыянтаў. Але ёсць інфраструктурная рэальнасць: для стабільнай працы патрэбны магутны GPU-сервер, што азначае сотні еўра ў месяц толькі за 1 сервер.

Што далей?

Гэта не стоп-фактар, а часовы этап: працягваем будаваць увесь софт вакол TTS, каб HOLAS быў карысны не толькі “калі голас ідэальны”, але і ў рэальным жыцці.

І так — мы ўжо разглядаем выхад у закрытую бэту нават з кампрамісамі, калі яны разумныя і празрыста камунікуюцца.

Нам важная ваша зваротная сувязь:

  1. Ці карысталіся б вы HOLAS, калі часам будуць хібы вымаўлення?
  2. Які кошт месячнай падпіскі на старце вы лічыце адэкватным?

Пішыце фідбэк у Instagram, LinkedIn або Telegram — нам гэта вельмі дапаможа.


Сацыяльныя сеткі: